Наша прамысловасць - надзейны падмурак незалежнасці
Для навучэнцаў 8-9 класаў 24 лістапада 2022 г. прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект “Школа актыўнага грамадзяніна” на тэму
“Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць - надзейны падмурак незалежнасці” (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў).
У рамках праведзенага адзінага дня інфармавання навучэнцы даведаліся, што машынабудаванне з’яўляецца вядучай галіной, апорай і рухаючай сілай эканомікі краіны, выконвае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным і інтэлектуальным развіцці дзяржавы і па праве лічыцца падмуркам ўсяго прамысловага комплексу.
Падчас мерапрыемства навучэнцы абмеркавалі такія паняцці як “прамысловы турызм”, імпартазамяшчэнне, геапалітычная бяспека, выказалі сваё меркаванне аб тым, чаму нашу краіну называюць “краінай вялікай хіміі”.