РУС БЕЛ ENG

Справаздача аб мерапрыемствах

Маршруты прафесійнай адукацыі Міншчыны

14.12.2024

Суботні дзень сабраў вучняў, каб адправіцца ў завочнае падарожжа па каледжах Міншчыны. Першым прыпынкам быў “Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя С.І.Шклярэўскага”. Тут вучні пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, якія можна набыць пасля заканчэння ІІ ступені навучання. Таксама ўспомнілі мастацкія творы, дзе сустракаецца прафесія медыцынскага работніка. Адгадвалі рэбусы і загадкі па дадзенай тэме.

Наступным прыпынкам быў “Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогій камунальнай гаспадаркі і транспартнага абслугоўвання”. Відэаэкскурсія пазнаёміла са спецыяльнасцямі, якія могуць набыць хлопчыкі.

І для тых вучняў, якія зацікаўлены ў атрыманні вышэйшай адукацыі быў прадстаўлены “Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй”, які з’яўляецца добрым падмуркам для атрымання трывалых ведаў для далейшага паступлення. Звярнулі ўвагу, што каб стаць ліцэістам не дастаткова мець высокі бал у пасведчанні – трэба яшчэ прайсці экзаменацыйныя іспыты.

Старайцеся, хлопчыкі і дзяўчынкі, у вас усё наперадзе! Ідзеці ўслед за сваёй марай і працуйце старанна і якасна, каб яна абавязкова збылася!

Рамановіч Іна Пятроўна

свернуть

“Гістарычны марафон: ці ведаеш ты Уздзеншчыну?”

30.11.2024

30 лістапада ў шосты школьны дзень для навучэнцаў быў праведзены турнір разумнікаў і разумніц “Гістарычны марафон: ці ведаеш ты Уздзеншчыну?”. Мэта мерапрыемства-далучэнне школьнікаў да гісторыі і культуры роднага краю, выхаванне любові і прыхільнасці да роднага краю, выхаванне пачуцця гонару, павагі і любові да сваёй малой радзімы.  Рабяты аказаліся добрымі знаўцамі: ведаюць гісторыю Уздзеншчыны, яе славутасці. Усім  было вельмі цікава адказваць на пытанні, пачуць цікавыя факты пра Уздзеншчыну, пазнаць на фотаздымках  многія яе славутасці. У канцы мерапрыемства была зроблена выснова, што абыякавыя людзі мараць усё жыццё аб невядомым зямным раі, забываючы, што ён — на бацькавай зямлі.

свернуть

“Што я ведаю пра татаву прафесію”

16.11.2024

Чарговы шосты школьны дзень паклікаў пачаткоўцаў у падарожжа “Што я ведаю пра татаву прафесію”. Спачатку вучні адгадвалі загадкі аб прафесіях і  прыйшлі да высновы, што на свеце існуе іх вялізная колькасць. Для таго, каб асвоіць якую-небудзь прафесію, трэба абавязкова скончыць школу, затым вучыцца ў каледжы, інстытуце.

Кожны чалавек павінен працаваць, бо без працы нельга пражыць. Праца была, ёсць і будзе асновай жыцця на зямлі.

Асаблівая ўвага была  звернута на спецыяльнасці, якія запатрабаваны ў вёсцы.  Школьнікі прыгадалі народнае выслоўе: “Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся”. Асаблівы акцэнт быў зроблены на “татавы”  прафесіі. Была падрыхтавана тэматычная паліца аб прафесіях. Школьнікі атрымалі шмат новай і цікавай інфармацыі. Затым навучэнцы здзейснілі віртуальнае падарожжа ў свет прафесій сваіх татаў, малявалі малюнкі. “Шчаслівы чалавек той, які раніцай з задавальненнем ідзе на працу, а вечарам - з радасцю вяртаецца дадому”. Праца займае вялікае месца ў жыцці. Усе вучні ганарацца сваімі татамі. Бацькі працуюць, і таму ў кожнага ёсць магчымасць апранацца, абнаўляць дом, адпачываць, падарожнічаць. Дзякуючы працы ўсіх людзей багацее краіна.

свернуть

Музейны занятак “Бабулін куфэрак”

02.11.2024

2 лістапада 2024 года ў суботні дзень для навучэнцаў 5-8 класаў быў праведзены музейны занятак у форме пазнавальнай гульні. Рабяты ўспаміналі назвы рэчаў, якімі карысталіся нашы прабабулі і прадзядулі: калаўрот, чыгунок, збан, абрус, посцілка, пранік і іншыя. Паспрабавалі прасаваць бялізну качалкай і рублём, выразаць выцінанку і маляваць беларускі арнамент. На занятку наведвальнікі музея даведаліся пра мінулае жыццё беларусаў, атрымалі новыя этнаграфічныя веды.

свернуть

Встреча с профессией «Библиотекарь»

19.10.2024

19.10.2024г. состоялась профориентационная экскурсия в Зеньковичскую библиотеку  с учащимися 9 класса по теме «Встреча с профессией «Библиотекарь».  Девятиклассники узнали об особенностях этой профессии и даже сами попробовали себя в роли «библиотекаря», выполняя некоторые функции специалиста.

свернуть

Рознакаляровае меню для матулі

12.10.2024

У суботу 12 верасня ва ўстанове адукацыі прайшло цікавае мерапрыемства турнір-віктарына юных кухараў "Рознакаляровае меню для матулі", у якім прынялі актыўны ўдзел вучні 5-6 класаў. На працягу віктарыны вучні паўтарылі і пазнаёміліся з некаторымі тонкасцямі прыгатавання смачных страў, успомнілі любімыя маміны стравы, даведаліся аб новых, а таксама падзяліліся паміж сабой ужо апрабаванымі рэцэптамі, каб напярэдадні свята Дзень маці прыгатаваць маме сюрпрыз і пачаставаць смачным печывам, пірагом ці салатай.

Таксама ў гэты дзень была арганізавана выстава малюнкаў  пад назвай “Самая любімая мамачка мая”,  у якіх вучні адлюстравалі  ўсю сваю ўвагу, пяшчоту, клопат і любоў да самага дарагога ў жыцці чалавека - Мамы!

свернуть

«День метателя»

05.10.2024

5 октября 2024 года в рамках шестого школьного дня прошли соревнования по лёгкой атлетике «День метателя». Среди юношей победу одержал Черноус Алексей с результатом 44 метра, у девушек поредела Плыткевич Анна с результатом 31 метр.

свернуть

“Мая любімая сям’я”

28.09.2024

Шосты школьны дзень сабраў вучняў пачатковых класаў на мерапрыемства “Мая любімая сям’я”.  Вучні расказвалі пра традыцыі сваіх сем’яў. Абмяркоўвалі розныя жыццёвыя сітуацыі. Не абышлося  без  песен, прыказак і прымавак пра сям’ю. Вельмі прыемна было, што знайшліся вучні, якія захацелі падзяліцца фотаздымкамі сямейнага альбома. Гэта было вельмі дарэчы, бо на жаль, знайшліся і такія сем’і, якія не вядуць сямейны альбом (усе фотаздымкі захоўваюць на электронных носьбітах). А пасля гэтай сустрэчы ім вельмі захацелася гэта зрабіць.

І кожны вучань застаўся ўпэўнены ў тым, што сям’я – гэта вялікая каштоўнасць, якую патрэбна любіць, цаніцьі паважаць.

свернуть

Экскурсия "Прафесия паштальен"

21.09.2024

21 верасня вучні ўстановы адукацыі наведалі аддзяленне паштовай сувязі аграгарадка Зенькавічы, дзе адбылася сустрэча з начальнікам аддзялення С.М. Піліпавец. Святлана Міхайлаўна пазнаёміла навучэнцаў з асаблівасцямі  сваёй работы і расказала аб прафесіі паштальёна. Паказала паштовую сумку, якую яна “загружае” газетамі, часопісамі, паштоўкамі, пісьмамі і разносіць іх па адрасатах. Уважліва паслухаўшы сказанае, дзеці прыйшлі да высновы, што прафесія работніка пошты цяжкая, але вельмі патрэбная і неабходная.  За  нялёгкую працу  паштальёна мы  кажам ім: “Вялікі дзякуй!”

свернуть

Первый этап соревнований «Школиада»

21.09.2024

21.09.2024 прошёл первый этап соревнований «Школиада». В программу соревнований вошли следующие виды: бег 30м, прыжки в длину с разбега, метание мяча и бег 500м для девочек, 800м для мальчиков. Среди девочек победу одержала Якуць Анастасия, у мальчиков- Жук Матвей.

свернуть

“Песня ветру”

14.09.2024

                14 верасня навучэнцы 5 і 6 класаў паглядзелі фільм з прыгожай назвай “Песня ветру”. Пасля прагляду кінафільма  было праведзена актыўнае абмеркаванне фільма і выказванне ўласных меркаванняў. Фільм пакінуў у душах дзяцей станоўчыя моманты, прымусіў шмат аб чым задумацца, абдумаць свае дзеянні і ўчынкі.  Карціна прысвечана любові да прыроды, бескарыслівасці, радасці за іншага і раскрывае паняцце прыязнасці. Асабліва востра абмяркоўвалі ўчынак галоўнага героя. Дзеці вырашылі, што ён  паступіў правільна, ахвяруючы сяброўствам з дзяўчынкай, якая яму падабалася, дзеля выратавання жыцця матылі. Бо прыязным трэба быць не толькі ў адносінах да людзей, але і да прыроды, жыць з ёй у згодзе і адзінстве.

         У канцы гутаркі навучэнцы назвалі якасці, неабходныя для сяброўскіх зносін, а таксама ім была прапанавана мастацкая форма работы, у якой вучні адлюстравалі эпізод з фільма «Песня ветра», які больш за ўсё запомніўся.

 

                                                                   Класны кіраўнік 6 класа Т.В. Дубовік                                                 

свернуть

“Рацэпты здаровага ладу жыцця”

14.09.2024

     14 верасня  ў рамках шостага школьнага дня для вучняў пачатковых класаў прайшла экскурсія “Рацэпты здаровага ладу жыцця”. Вучні наведалі сельскі ФАП, дзе фельчар Павел Андрэевіч Кавальчук ласкава ўсіх сустрэў і правёў экскурсію па ўстанове. Медыцынскі работнік расказаў  дзецям пра сваю штодзённую працу, паказаў інструменты і абсталяванне медыцынскага кабінета, назваў іх прызначэнне. Рабяты з цікавасцю слухалі медыка, і разглядвалі ўсё, што знаходзіцца ў памяшканні.У заключэнне экскурсіі фельчар пажадаў ніколі нікому не хварэць! 

свернуть

РАДЗІМА МАЯ ДАРАГАЯ

07.09.2024

У суботні дзень 7 верасня 2024 года для навучэнцаў 5-9 класаў школы было праведзена цікавае краязнаўчае мерапрыемства - гістарычны калейдаскоп “Па старонках гісторыі роднага краю”. Знаёмства з Уздзеншчынай рабяты пачалі з этнаграфічнага аддзела школьнага музея “Беларуская хатка”, затым наведалі экспазіцыю “Генацыд беларускага народа”, выставу “Да 80-годдзя вызвалення Беларусі”. А закончылі сваё падарожжа знаёмствам з выставай “Удзеншчына – наш гонар” і віктарынай “Ці ведаеш ты родны край”.

 

свернуть

"Мы родам з Беларусі"

07.09.2024

Сёння, 7 верасня прайшла інтэлектуальна - пазнавальная гульня "Мы родам з Беларусі" з мэтай паглыблення ведаў пра наш родны край, выхавання пачуцця любові і павагі да сваёй малой радзімы. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

свернуть