Інтэграцыя ў спецыяльнай адукацыі – гэта “уключэнне” дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў сумесны навучальны працэс са здаровымі дзецьмі.
Асноўнай мэтай інтэграванага навучання і выхавання – рэалізацыя права дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з іх індывіуальнымі магчымасцямі па месцы жыхарства.
Галоўнымі задачамі ў рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з’яўляюцца:
развіцце патэнцыяльных магчымасцей дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў сумеснай дзейнасці са здаровымі дзецьмі;
рэалізацыя каррэкцыйна-развіваючага навучання, накіраванага на выпраўленне моўнага боку, маторных, псіхічных асаблівасцей, якія перашкаджаюць іх паспяховаму навучанню і развіццю;
аказанне кансультатыўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, уключэнне іх у працэс выхавання і навучання, фарміраванне пазітыўнага станаўлення да дзіцяці.
Для атрымання спецыяльнай адукацыі ва ўстанове адукацыі фунцыянуе адна група інтэграванага навучання і выхавання.
Адукацыйны працэс у групе ажыцяўляецца па адукацыйных праграмах “Выхаванне і навучанне дзяцей дашкольнага узросту з цяжкімі парушэннямі маўлення” і вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі.
З децьмі працуюць:
Перавознікава Дар’я Мацвееўна – настаўнік-дэфектолаг, першая кваліфікацыйная катэгорыя;
Мацкевiч Вольга Іванаўна – выхавальнік;
Ласко Iрына Мiхайлаўна - выхавальнік, першая кваліфікацыйная катэгорыя;
Жылінская Людміла Валянцінаўна - музычны кіраўнік;
Дубовiк Iрына Iванауна – памочнік выхавацеля.
Арганізацыя развіваючага асяроддзя ў групе інтэграванага навучання і выхавання будуецца ў адпаведнасці з узростам выхаванцаў і зместам “Пералік сродкаў выхавання, навучання, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, гульневага абсталявання, спартыўнага інвентару, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі”.
Перавознікава Дар'я Мацвееўна
- Должность: Настаўнік-дэфектолаг