РУС БЕЛ ENG

Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

      На базе дзяржаўнай ўстановы адукацыі функцыянуе Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

      Асноўная мэта дзейнасці пункта – гэта аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям, якія асвойваюць змест дашкольнай і агульнаадукацыйнай праграмы  агульнай сярэдняй адукацый, і маюць стойкія або часовыя цяжкасці ў іх асваенні.

Задачамі пункта з’яўляюцца:

     вывучэнне асаблівасцей псіхафізічнага развіцця выхаванцаў і навучэнцаў з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

      выпраўленне ці паслабленне індывідуальных парушэнняў развіцця;

  фарміраванне агульных здольнасцей вучэбнай дзенасці з мэтай выканання выхаванцамі патрабаванняў адукацыйных стандартаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацый;

     фарміраванне пазітыўнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, развіцце функцый самакантролю і адвольнай рэгуляцый паводзін у выхаванцаў і навучэнцаў.

    Камплектаванне пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі праводзіцца на падставе заключэнняў ЦКРНіР і заяў ад законных прадстаўнікоў выхаванцаў і навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. З 1 па 15 верасня ажыцяўляецца паглыбленае абследванне выхаванцаў і навучэнцаў, залічаных на карэкцыйныя заняткі. Вынікі абследвання з’яўляюцца асновай для састаўлення перспектыўнага планавання карэкцыйнай працы.

     У пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі вядзецца дакументацыя згодна з Палажэнням аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Заняткі ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі праводзяцца з 16 верасня па 25 мая бягучана навучаьнага года.

Аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ажыццяўляе настаўнік-дэфектолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі Перавознікава Дар’я Мацвееўна.