РУС БЕЛ ENG

Арганізацыя прапускнога рэжыму

Час работы ўстановы адукацыі

Дзень нядзелі

Школа

Дзіцячы сад

Панядзелак - пятніца

08.00 – 17.30

07.30 – 18.00

Субота

9.00 – 13.00

выхадны

Нядзеля

выхадны

свернуть

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАПУСКНЫМ РЭЖЫМЕ

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАПУСКНЫМ РЭЖЫМЕ

 

РАЗДЗЕЛ 1. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ

1.1. Дадзенае Палажэнне аб прапускным рэжыме (далей – Палажэнне) вызначае арганізацыю і агульны парадак ажыццяўлення прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі “Зенькавіцкая базавая школа імя А.І.Якімовіча Уздзенскага раёна” (далей – установа адукацыі).

1.2. Палажэнне зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

1.3. Прапускны рэжым уводзіцца ў мэтах забеспячэння бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў і выхаванцаў, работнікаў установы адукацыі.

1.4. Прапускны рэжым – сукупнасць мерапрыемстваў і правілаў, якія выключаюць магчымасць несанкцыянаванага праходу асоб, праезду транспартных сродкаў, праносу (правозу) маёмасці на тэрыторыю або з тэрыторыі ўстановы адукацыі.

1.5. Прапускны рэжым будуецца на прынцыпах добразычлівасці, прыязнага і ветлівага стаўлення да навучэнцаў, выхаванцаў, работнікаў установы адукацыі, наведвальнікаў.

 

РАЗДЗЕЛ 2. АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАПУСКНОГА РЭЖЫМУ

2.1. У мэтах ажыццяўлення прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі каля цэнтральнага ўваходу ў рэкрэацыі 1-га паверха абсталюецца працоўнае месца работніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым.

2.2. Працоўнае месца забяспечваецца неабходнай мэбляй, дакументацыяй (інструкцыя па ахове працы і рабочая інструкцыя; журнал ўліку працоўнага часу, чжурнал уліку наведвальнікаў), абсталёўваецца сродкамі сувязі (тэлефон) і трывожнай кнопкай.

2.3. Асобе ўстановы адукацыі, якая ажыццяўляе прапускны рэжым, забараняецца пакідаць працоўнае месца без уважлівай прычыны.

2.4. Дзяжурнаму адміністратару установы адукацыі катэгарычна забаронена праводзіць вучэбныя заняткі ў дзень дзяжурства.

2.5. Навучэнцы і выхаванцы, работнікі і наведвальнікі ўстановы адукацыі праходзяць у будынак праз цэнтральны ўваход.

2.6. У начны час, выхадныя і святочныя дні цэнтральны ўваход павінен быць зачынены пастаянна.

2.7. Запасныя выхады ва ўстанове адукацыі абсталяваны дзвярыма.  Падчас адукацыйнага працэсу і ў працоўны час запасныя выхады павінны быць зачыненыя знутры на зашчэпкі, якія лёгка адчыняюцца. У начны час і выхадныя (святочныя) дні запасныя выхады павінны быць зачынены на ключ. Ключы знаходзяцца: 1 камплект – на працоўным месцы работніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым, астатнія камплекты – у кіраўніка ўстановы адукацыі і яго намесніка па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы.  Ключы павінны быць пранумараваны паводле нумарацыі запасных выхадаў.

2.8. Не дапускаецца:

уваходзіць на тэрыторыю і ў будынкі ўстановы адукацыі з жывёламі;

 праносіць на тэрыторыю і ў будынкі ўстановы адукацыі гаручыя і лёгкія на ўзгаранне вадкасці, запалкі;

праносіць і размяшчаць у будынку дзіцячага сада крупнагабарытныя прадметы (у тым ліку санкі, самакаты, каляскі, веласіпеды);

агнястрэльную зброю любога віду, газавую зброю, боепрыпасы любога віду ці выбуховыя рэчывы (іх імітатары ці муляжы);

аэразольныя балончыкі з рэчывамі раздражняльнага ўздзеяння;

халодную зброю, колючыя, рэжучыя, рубячыя прадметы (іх імітатары ці муляжы);

хімічныя і ядавітыя рэчывы;

наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;

прыстасаванні да азартных гульняў.

2.9. Катэгарычна забаронена ажыццяўляць пропуск асоб са знешнімі прыкметамі алкагольнага ап'янення альбо стану, які выкліканы пасля ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.

2.10. У выпадку выяўлення асобы, якая прадстаўляе патэнцыяльную пагрозу бяспецы навакольных (праносяцца прадметы і рэчывы, забароненыя да свабоднага звароту, лёгкаўзгаральныя, выбуханебяспечныя, пажаранебяспечныя рэчывы, спіртазмяшчальныя вадкасці, рэчывы і вадкасці таксічнага дзеяння), неадкладна інфармаваць кіраўніка ўстановы адукацыі і тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў (тэл. 102, па сродках націску трывожнай кнопкі).

2.11. Выкананне патрабаванняў дадзенага Палажэння абавязкова для ўсіх работнікаў, якія пастаянна або часова працуюць ва ўстанове адукацыі,  навучэнцаў і выхаванцаў, іх законных прадстаўнікоў, усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць або якія знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі ўстановы.

2.12. Работнікі ўстановы адукацыі, навучэнцы і выхаванцы, іх законныя прадстаўнікі павінны быць азнаёмлены з распрацаваным і зацверджаным Палажэннем.

2.13. У мэтах азнаямлення наведвальнікаў установы адукацыі з прапускным рэжымам, Палажэнне размяшчаецца ў даступным месцы ў рэкрэацыі першага паверха будынка.

 

РАЗДЗЕЛ 3. ПАРАДАК ПРОПУСКУ НАВУЧЭНЦАЎ, ВЫХАВАНЦАЎ

3.1. Навучэнцы і выхаванцы дапускаюцца ў будынакі ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з рэжымам працы ўстановы бесперашкодна.

3.2. Забіраць выхаванцаў з дашкольных груп павінны яго законныя прадстаўнікі.

3.3. Не дапускаецца аддаваць выхаванцаў асобам, якім не споўнілася 16 год, асобам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, або ў стане, які вызваны спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў.

3.4. У выпадку спазнення без уважлівай прычыны навучэнцы і выхаванцы прапускаюцца ў установу адукацыі з дазволу дзяжурнага адміністратара або класнага кіраўніка, выхавальніка.

3.5. Навучэнцам забараняецца пакідаць заняткі без уважлівай прычыны.

3.6. У час канікул навучэнцы дапускаюцца ва Ўстанову згодна з планам мерапрыемстваў на канікулах, які зацверджаны кіраўніком Установы.

3.7. У выпадку парушэння дысцыпліны або правіл паводзін  навучэнцы абавязаны быць дастаўлены да дзяжурнага настаўніка, класнага кіраўніка, дзяжурнага адміністратара.

 

 

РАЗДЗЕЛ 4. ПАРАДАК ПРОПУСКУ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ

4.1. Работнікі праходзяць ва ўстанову адукацыі ў адпаведнасці з графікам працы, які зацверджаны кіраўніком праз пост дзяжурнага.

 

РАЗДЗЕЛ 5. ПАРАДАК ПРОПУСКУ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ВА ЎСТАНОВЕ

5.1. Бацькі (законныя прадстаўнікі) могуць быць дапушчаныя ва ўстанову адукацыі пры прад'яўленні дакумента, які падцвярджае асобу, і пасля рэгістрацыі ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.

5.2. Бацькі (законныя прадстаўнікі), якія прыйшлі сустракаць сваіх дзяцей па заканчэнні ўрокаў, чакаюць іх на вуліцы або каля паста дзяжурнага ва ўстанове адукацыі.

5.3 Пры неабходнасці допуск у будынак дзіцячага саду ажыццяўляецца з дазволу кіраўніка.

5.4. Вынас матэрыяльных каштоўнасцей дазваляецца на падставе дакументаў, якія завераны кіраўніком установы адукацыі.

5.5. Дадзеныя аб наведвальніках фіксуюцца ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.

Журнал рэгістрацыі наведвальнікаў

№ п\п

Дата наведвання

Мэта наведвання

Імя, імя па бацьку, прозвішча

Да каго прыбыў

Час уваходу

Час выхаду

Подпіс

 

 

 

 

 

 

 

 

Журнал рэгістрацыі наведвальнікаў заводзіцца ў пачатку навучальнага года (1 верасня) і вядзецца да пачатку новага навучальнага года (31 жніўня наступнага года).

Журнал павінен быць прашыты, пранумараваны, змацаваны пячаткай. На першай старонцы журнала робіцца запіс аб даце яго пачатку.

Замена, выманне старонкі з журнала рэгістрацыі наведвальнікаў забароненыя.

5.6. Асоба, якая ажыццяўляе прапускны рэжым, абавязана інфармаваць дзяжурнага адміністратара аб наведвальніку. Дзяжурны адміністратар забяспечвае суправаджэнне наведвальніка па установе адукацыі.

5.7. Усе запісы ў журнале ўліку наведвальнікаў робіць асоба, якая забяспечвае прапускны рэжым, на падставе дакумента, які сведчыць асобу.

5.8. Пры правядзенні бацькоўскіх сходаў і святочных мерапрыемстваў бацькі (законныя прадстаўнікі) праходзяць ва ўстанову адукацыі ў суправаджэнні класнага кіраўніка, без рэгістрацыі ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў паводле спіса, прадстаўленага класным кіраўніком.

5.9. Пры правядзенні лекцый, семінараў допуск наведвальнікаў (слухачоў) ажыццяўляецца па спісе, які складзены і падпісаны адказнай асобай установы адукацыі па дадзенаму мерапрыемству і ўзгодненаму з кіраўніком установы адукацыі. Кожны наведвальнік (слухач) ставіць свай подпіс у спісе. Адказная асоба робіць запіс у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў з указаннем колькасці наведвальнікаў (слухачоў).

5.10. Рабочыя і спецыялісты рамонтна-будаўнічых арганізацый, асобы, якія выконваюць работы гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах з фізічнымі асобамі, якія прапускаюцца ў памяшканні ўстановы адукацыі для ажыццяўлення рамонтна-будаўнічых работ па спісе, складзеным адказнай асобай ўстановы адукацыі па правядзенні рамонтна-будаўнічых работ і ўзгодненаму з кіраўніком, з запісам у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.

 

РАЗДЗЕЛ 6. ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ ДЛЯ ВЫШЭЙСТАЯЧЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ПРАВЯРАЮЧЫХ АСАБ

6.1. Асобы, якія не звязаныя з адукацыйным працэсам, якія наведваюць установу адукацыі па службовай неабходнасці, прапускаюцца пры прад'яўленні дакумента, які падцвярджае асобу, па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі або асобай, якая яго замяняе, з запісам у журнале ўліку наведвальнікаў.

6.2. Службовыя асобы, якія прыбылі ва Ўстанову з праверкай, прапускаюцца пры прад'яўленні дакумента, які засведчвае асобу, з паведамленнем адміністрацыі установы адукацыі, аб чым робіцца запіс у журнале ўліку наведвальнікаў.

6.3. У выпадку наведвання ўстановы адукацыі групай асоб, запіс у журнале ўліку наведвальнікаў робіцца ў дачыненні да кіраўніка групы з указаннем колькасці наведвальнікаў.

 

РАЗДЗЕЛ 7. ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ ДЛЯ ТРАНСПАРТУ

7.1. Парадак уезду-выезду аўтатранспарту на тэрыторыю ўстановы адукацыі ўстанаўліваецца загадам кіраўніка.

7.2 Пры стыхійных бедствах, пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама пры раптоўным узнікненні сітуацый, якія патрабуюць экстранага або неадкладнага медыцынскага ўмяшання, спецыяльны транспарт і асобы адпаведных службаў дапускаюцца на тэрыторыю ўстановы адукацыі бесперашкодна.

7.3. Пры надзвычайных сітуацыях допуск у будынкі ўстановы адукацыі абмяжоўваецца для ўсіх асоб, акрамя тых, кто задзейнічаны ў ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі.

7.4. Допуск на тэрыторыю ўстановы адукацыі дазваляецца спецыяльнаму аўтамабільнаму транспарту па падвозе прадуктаў харчавання, камунальным службам на падставе адпаведных графікаў, узгодненых з кіраўніком установы адукацыі пры прад’яўленні таварна-транспартнай накладной ці (або) пуцявога ліста.

7.5. Асабісты аўтатранстпарт на тэрыторыі ўстановы адукацыі не дапускаецца.

7.6. Аб усіх выпадках працяглага знаходжання на тэрыторыі або ў непасрэднай блізкасці ад установы адукацыі транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, адказны за прапускны рэжым інфармуе кіраўніка ўстановы адукацыі (асоба, якая яго замяшчае) і пры неабходнасці, па ўзгадненні з кіраўніком (асобай, якая яго замяшчае) інфармуе тэрытарыяльны орган унутраных спраў.

 

РАЗДЗЕЛ 8. АДКАЗНАСЦЬ І КАНТРОЛЬ ЗА ВЫКАНАННЕМ ПРАПУСКНОГА РЭЖЫМУ

8.1. Адказнасць за выкананне прапускнога рэжыму на тэрыторыі ўстановы адукацыі, а таксама парадак ўвозу (вывазу) і ўносу (вынасу) матэрыяльных каштоўнасцей ускладаюцца на работнікаў, якія ажыццяўляюць прапускны рэжым.

8.2. Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму ўстановы адукацыі ўскладаецца на асоб, прызначаных загадам па ўстанове.

8.3. Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыму  на тэрыторыі ўстановы адукацыі ўскладаецца на кіраўніка.

 

свернуть