РУС БЕЛ ENG

Верасень

Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна

22 верасня 2022 г. для вучняў 8-9 класаў прайшоў занятак у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна”.

Настаўнікі і навучэнцы закранулі тэму патрыятызму на аснове знаёмства з праектам «Цягнік памяці», асноўная задача якога расказаць аб вайне падрастаючаму пакаленню, спрыяць патрыятычнаму выхаванню і аб’яднанню моладзі Беларусі і Расіі. Накіроўваўся Цягнік Памяці па маршруце Брэст – Гродна – Віцебск – Смаленск – Ржэў – Вязьма – Кубінка – Масква – Санкт-Пецярбург – Вялікі Ноўгарад – Пскоў – Орша – Магілёў – Гомель – Мінск. На канчатковую станцыю прыбыў цягнік 3 ліпеня - у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Падчас занятку звярнулі ўвагу і на мерапрыемствы да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Таксама даведаліся навучэнцы пра праект  “Крок да поспеху”, які дапамагае дзецям сустрэцца і пагутарыць з вядомымі людзьмі, праходзіць у фармаце сустрэч і матывацыйных гутарак, накіраваных на папулярызацыю дасягненняў Беларусі і выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну праз прызму людзей, якія дабіліся поспехаў у розных сферах.