СМАК ДЗЯЦІНСТВА АБО НАВЕДВАННЕ МУЗЕЯ МАРОЖАНАГА І ШАКАЛАДУ
30.10.2024Спачатку дзецям прапанавалі прагледзець фільм “Нараджэнне шакаладу”, а затым былі “разыграны” 3 “залатыя зліткі” за правільныя адказы. Мы наведалі залу, у якой усе фігуры зроблены з шакаладу. Дзецям прапанавалі здагадацца, якія фігуры былі сапраўдныя, а якія шакаладныя. Сярод іх былі малаткі, гіры, гарбузы. І, дарэчы, вучні знайшлі правільныя адказы.
Усіх вельмі ўразіў 1,5 мятровы шакаладны зубр, белы раяль і Эйфелева вежа. А колькі было прыемных воклічаў, калі дзеці самі ўпрыгожвалі шакаладную фігуру кандурынам (бяспечны харчовы фарбавальнік, які мае нейтральны густ, не афарбоўвае рукі і лёгка змываецца), а потым прыгожа яе ўпакавалі і падарылі як сувер. Усе прывезлі іх напаказ сваім родным. Прыемна было пабываць дэгустарамі -шакалацье. Нам прапаноўвалі розныя смакі шакаладу “Лімонны”, “Клубнічны” і такіх 8 кавалачкаў, а потым у залежнасці, які каму спадабаўся, экскурсавод дала характарыстыку-прагноз кожнаму з нас. Мы засталіся вельмі задаволены.
Арганізатар экскурсіі І.П.Рамановч