РУС БЕЛ ENG

Тыдзень акцябрат “Маленькія зорачкі свёй краіны”

21.10.2024
Тыдзень акцябрат “Маленькія зорачкі свёй краіны” прайшоў пад дэвізам: “Мы – акцябраты вясёлыя, працавітыя, ініцыятыўныя, творчыя, актыўныя!” і завяршыўся ўрачыстым прыёмам у акцябраты.

Піянерская дружына “Вясёлка” Зенькавіцкай базавай школы імя А.І.Якімовіча Уздзенскага раёна  папоўніла свае рады. Акцябратамі сталі вучні 2 класа: Дашукевіч Мацвей, Кеўліч Сяргей, Казлоў Міраслаў, Лісаковіч Ягор, Пармон Ганна, Стадуб Ульяна.

Да свята навучэнцы старанна рыхтаваліся на працягу тыдня. Другакласнікі атрымалі ад сваіх старэйшых сяброў паштоўкі, у якіх піянеры напісалі, што будуць рады вітаць новых сяброў у сваёй піянерскай дружыне. Але дзеці спачатку павінны былі добра падрыхтавацца: зрабіць сваімі рукамі шмат прыгожых падзелак, вывучыць песні, вершы і акцябрацкія правілы.

Завяршыўся Тыдзень акцябрат урачыстым прыёмам у акцябраты.

Будучыя акцябраты спачатку павандравалі па  станцыях, на якіх ім патрэбна было адгадваць загадкі, разгадваць красворды і даваць адказы на розныя пытанні. За правільныя адказы дзеці атрымлівалі зорачкі і акцябрацкія правілы. Пасля ўсіх выпрабаванняў другакласнікі далі “Абяцанні акцябрат”. Піянеры павіншавалі “новаспечаных” акцябрат са святам, у адказ “навабранцы” расказалі правілы акцябрат прачыталі вершы. Пасля лепшыя піянеры прымацавалі  акцябратам “зорачкі”.

Звёздочки горят,

Словно говорят,

Что дружнее нет

На свете октябрят.

Вместе с пионерами

Желаю вам идти!

Ты, маленькая звёздочка.

Свети, свети, свети!

Растите преданными своей Родине - Республике Беларусь, будьте умными, добрыми, счастливыми. В добрый путь, юные октябрята!