РУС БЕЛ ENG

Святочны канцэрт “Ангел по имени Мама”

16.10.2024
Дзень маці сабраў нашых мілых матульна святочны канцэрт  “Ангел по имени Мама”. 

 Навучэнцы 3 класа (Малашэвіч Сямён і Тоўсты Ілья) сустракалі ўсіх мам на ўваходзе з віншавальнымі паштоўкамі і запрашалі ў святочную залу.    

Кожны вучань школы змог са сцэны павіншаваць сваю любімую маму. У адрас мам гучалі віншавальныя словы, вершы, інсцэніроўкі і, вядома ж, песні. Прыемна здзівіў мам танцавальны нумар “Детки-конфетки” у выкананні вучаніц 1 і 2 класа. Да слёз кранулі хлопчыкі 3, 7-8 класа з песняй “Мама” гурта “Дразды”. Нечаканым і ў той жа час вельмі захапляльны быў музычны нумар  “Мама і дачка” у выкананні мамы - Пукач Юліі і яе дачкі Пукач Кацярыны. Весела і натхнёна выканалі прыпеўкі  вучаніцы 5 класа. Пяшчотна выканала песню пра бабулю вучаніца 1 класа – Шыла Ульяна. Усім мамам падарылі кветкі і ў знак прызнання сваёй любові выказалі пачуцці “адным радком” і падарылі сэрцайкі з шарыкаў. Выдатна выканалі ролю вядучых  “пачаткоўцы” - Шэмет Цімафей і Дубовік Сафія (вучні 3 класа) і - Демух Павел і Мацко Анастасія (вучні 6 класа). Свята прайшло на адным дыханні. Будзьце шчаслівыя і здаровыя, нашы мілыя мамы!

Арганізатар свята – І.П.Рамановіч