РУС БЕЛ ENG

ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

19.09.2024
17 верасня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206 і адзначаецца штогод.

Дата абраная не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскага мірнай дамовы. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Усталяванне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Пра ўсё гэта вялася размова з навучэнцамі ўстановы адукацыі ў гэты святочны дзень.

2024 год з’яўляецца юбілейным. 75 год назад беларускі народ аб’яднаўся ў адзіную краіну. Навучэнцы адзначылі, што іх добрыя намеры і справы павінны спрыяць росквіту роднай Беларусі.