РУС БЕЛ ENG

Экскурсія ў Рэспубліканскі адукацыйны цэнтр бяспекі  жыццядзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь

13.09.2024
 Самае каштоўнае і важнае, што ёсць у кожнага з нас – гэта нашы дзеці. І наша мэта – навучыць дзяцей шанаваць сваё жыццё, выконваць самыя, здавалася б, элементарныя правілы бяспечных паводзін.

 Дзіўная магчымасць прадставілася навучэнцам 1-4 класаў ДУА “Зенькавіцкая базавая школа імя А.І.Якімовіча Уздзенскага раёна” на практыцы замацаваць усе важныя правілы бяспечных паводзін у розных месцах на базе Рэспубліканскага адукацыйнага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь.

На працягу2-ух гадзіннавучэнцыадпрацоўваліі абыгрывалі розныя жыццёвыя сітуацыі на інтэрактыўных навучальных пляцоўках, а такіх там – 37!Мы наведалі– “Бяспекаў транспарце”, “Бяспека на АЗС”, “Правілы паводзін у лесе”, “Бяспека ў месцах масавага збору людзей”, “Жылое памяшканне з парушэннямі правілаў бяспекі”, “Ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны”, “Лясныя пажары”, “Незнаёмец за дзвярыма”, “Небяспекі ў горадзе” і многія іншыя.Вельміздзівіўтрэнажор“Перакульваючыся  аўтамабіль”, які прадэманстраваў магчымыя наступствы ў ДТЗ, калі не прышпільвацца рамянём бяспекі.На жаль, не ўсім выпала магчымасцьпабывацьна гэтым трэнажоры. Не змаглі навучэнцы 1-2 класаў (з-за маленькага росту), але ім мы зрабілі сюрпрыз у выглядзе памятных падаруначкаў – бірулек і магніцікаў з выявай цэнтра.Але дзеціўжо на зваротным шляху звярнулісяз просьбай пабываць там яшчэ раз праз год-другі, каб усё ж такі «пакатацца» на гэтым аўтамабілі.

Пабывалі мы таксама ў задымленым памяшканні. Бо, дым з’яўляецца найбольш небяспечным фактарам пажару (трое з чатырох гінуць ад атручвання прадуктамі гарэння). Спачатку – невялікі відэаролік, а затым пераход ад тэорыі да практыкі. Была разыграна сітуацыя, пры якой дзверы заблакаваныя, адбыўся пажар, каб выратавацца, неабходна прайсці праз дымавы лабірынт. Гэта было нават трохі жудасна.

Гэта была не проста экскурсія, а практычны занятак!І вельмі дарэчы, што гэта атрымаласяў пачаткуноваганавучальнагагода.Няхай новынавучальныгодбудзе бяспечным, якаснымі плённым!

Арганізатар экскурсіі-І.П.Рамановіч.