РУС БЕЛ ENG

Кінастужка "На другім беразе"

22.08.2023
У чэрвені 2023 года выйшаў дэбютны трэйлер праекта "На другім беразе", прысвечанага жыццю насельніцтва Заходняй Беларусі, далучанай Рыжскім мірным дагаворам да Польшчы ў 1921 годзе. У верасні Беларусьфільм прадставіць гледачам новую кінакарціну. Прэм'ера фільма адбудзецца ўжо 17 верасня ў Дзень народнага адзінства ў кінатэатрах краіны..

Дзеянні кінастужкі разгортваюцца ў 1925 годзе ля мяжы Заходняй Беларусі і БССР. Галоўны герой Павел жыве там разам са сваёй маці. Юнак назірае, як польская ўлада імкнецца асіміляваць беларусаў, выкараніць мову, культуру і веру. Праз гісторыю галоўнага героя гледачу трэба будзе ўбачыць станаўленне асобы ў экстрэмальных умовах жорсткага падаўлення любых спробаў захаваць нацыянальную ідэнтычнасць.

Стваральнікі праекта разлічваюць на шырокі глядацкі водгук пасля прэм'еры фільма, бо «на другім беразе» - гэта дынамічная і сучасная карціна пра самае галоўнае.

Паглядзець трэйлер фільма можна па спасылцы

На другом берегу