З ПАВАГАЙ ДА РАДЗІМЫ І ЯЕ СІМВАЛАЎ
30.09.2024Перад рабятамі з уступным словам выступіла Тоўстая Людміла Мікалаеўна, намеснік дырэктара па ваенна-патрыятычным выхаванні. Яна расказала пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, правяла міні-віктарыну для выяўлення лепшага знаўца гісторыі сімвалаў.
У час прагляду фільма навучэнцы разам з яго героямі спявалі Дзяржаўны гімн нашай Радзімы, а затым выказалі меркаванні, чаму для кожнага беларуса важнай з'яўляецца гістарычная памяць і павага да сваіх сімвалаў.
Вывад быў зроблены такі: сімвалы дзяржавы суправаджаюць нас усё жыццё, адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі нашага народа, яго характар і духоўны патэнцыял, таму кожны беларус павінен іх паважаць.