РУС БЕЛ ENG

"Мы школьнікамі сталі"

28.09.2024
27 верасня навучэнцы 1 класа паказалі сябе сапраўднымі вучнямі , прайшоўшы ўсевыпрабаванні гульні-падарожжа "Мы школьнікамі сталі".

  Рабяты вырашалі лагічныя задачы на прыпынку “Краіна Матэматыка”, адгадвалі загадкі на прыпынку “Краіна Грамата”, пазабаўляліся на прыпынку “Краіна хуткіх і лоўкіх”, выканалі акуратна ўсе заданні на станцыі “Краіна Мастацтва”, даведаліся шмат цікавага на станцыі “Краіна Прырода”. А яшчэ вучні з задавальненнем чыталі вершы і спявалі песні пра школьнае жыццё . З гэтым святочным днём пасвячэння ў першакласнікі павіншавала класны кіраўнік, выказаўшы ўпэўненасць, што таленавітыя і здольныя першакласнікі ў будучыні не раз змогуць абараніць гонар сваёй школы. На памяць навучэнцам былі ўручаны сувенірныя медалі першакласніка.