РУС БЕЛ ENG

"Ола - сястра Хатыні"

15.01.2024
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Зенькавіцкая базавая школа імя А.І. Якімовіча Уздзенскага раёна" 12 студзеня 2024 года правяла адзіныя ўрокі  "Ола - сястра Хатыні".

Падчас урока навучэнцы паглыбілі свае веды аб гістарычным мінулым сваёй Радзімы. Убачылі жорсткасць фашыстаў супраць жыхароў вёскі Ола Гомельскай вобласці. Навучэнцы 5-9 класаў наведалі школьную экспазіцыю "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", азнаёміліся з удакладненымі дадзенымі аб колькасці знішчаных фашыстамі вёсак на тэрыторыі Беларусі.