РУС БЕЛ ENG

Свята Дзень аховы дзяцей

13.06.2023

Лета – цудоўная пара. 1 чэрвеня ў многіх краінах адзначаюць Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэта свята нагадвае дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў пастаянным клопаце і ахове. Наш дзіцячы сад таксама сустрэў гэта светлае і сонечнае свята: дзеці расказвалі вершы, гулялі ў вясёлыя гульні, рабілі малюнкі на асвальце.