РУС БЕЛ ENG

15 сакавіка -Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023
15 сакавіка 2023 года ў дашкольных групах прайшоў тэматычны дзень “Я ганаруся, што я з Беларусі”, прымеркаваны  да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Выхаванцы  рознаўзроставай групы прынялі актыўны ўдзел у вырабе калектыўнага малюнка “Мая Радзіма – Беларусь”. Выхавальнік Якуценка І.М. правяла заняткі па азнаямленню  дзяцей з сімволікай нашай дзяржавы, раслінамі і жывёламі, якія з’яўляюцца сімваламі нашай краіны.

Выхавальнік Ласко І.М. у   групе інтэграванага навучання і выхавання  арганізавала   гульню-падарожжа “Я ганаруся, што я Беларусі”, азнаёміла дзяцей з правамі і абавязкамі чалавека,  якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Замацавалі веды пра беларускую сімволіку «Галоўныя сімвалы нашай краіны» і выхавальнік падкрэсліла ў сваёй гутарцы, што «Мы – дзеці сваёй краіны».