РУС БЕЛ ENG

Спецыяльная адукацыя

         Інтэграцыя ў спецыяльнай адукацыі – гэта “уключэнне” дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў сумесны навучальны працэс са здаровымі дзецьмі.

         Асноўнай мэтай інтэграванага навучання і выхавання – рэалізацыя права дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з іх індывіуальнымі магчымасцямі па месцы жыхарства.

         Галоўнымі задачамі ў рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з’яўляюцца:

         развіцце патэнцыяльных магчымасцей дзяцей з  асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў сумеснай дзейнасці са здаровымі дзецьмі;

         рэалізацыя каррэкцыйна-развіваючага навучання, накіраванага на выпраўленне моўнага боку, маторных, псіхічных асаблівасцей, якія перашкаджаюць іх паспяховаму навучанню і развіццю;

         аказанне кансультатыўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, уключэнне іх у працэс выхавання і навучання, фарміраванне пазітыўнага станаўлення да дзіцяці.

         Для атрымання спецыяльнай адукацыі ва ўстанове адукацыі фунцыянуе адна група інтэграванага навучання і выхавання.

         Адукацыйны працэс у групе ажыцяўляецца па адукацыйных праграмах “Выхаванне і навучанне дзяцей дашкольнага узросту з цяжкімі парушэннямі маўлення” і вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі.

З децьмі працуюць:

Перавознікава Дар’я Мацвееўна – настаўнік-дэфектолаг, першая кваліфікацыйная катэгорыя;

Мацкевiч Вольга Іванаўна – выхавальнік;

Ласко Iрына Мiхайлаўна - выхавальнік, другая кваліфікацыйная катэгорыя;

Жылінская Людміла Валянцінаўна - музычны кіраўнік;

Дубовiк Iрына Iванауна – памочнік выхавацеля.

         Арганізацыя развіваючага асяроддзя ў групе інтэграванага навучання і выхавання будуецца ў адпаведнасці з узростам выхаванцаў і зместам “Пералік сродкаў выхавання, навучання, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, гульневага абсталявання, спартыўнага інвентару, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі”.

          

 

 

Перавознікава Дар'я Мацвееўна

  • Должность: Настаўнік-дэфектолаг