РУС БЕЛ ENG

Справаздача аб мерапрыемствах

МИР ПРОФЕССИЙ

27.04.2024

МИР ПРОФЕССИЙ

         В субботу 28 апреля 2024 года в школе прошло очередное профориентационное мероприятие. В рамках темы «Профессиональные маршруты Минщины» ребята познакомились с различными профессиями, которые востребованы в наши дни не только в нашей области, но и в целом в стране. Особое внимание было уделено ГУО «Борисовское кадетское училище Минской области», «Минское областное кадетское училище» и «Могилёвское областное кадетское училище имени Героя Советского Союза Евгения Николаенко». Ребята познакомились с правилами приёма в кадетские классы.

свернуть

Маршруты прафесійнай адукацыі Міншчыны

20.04.2024

Маршруты прафесійнай адукацыі Міншчыны

Кожны чалавек ставіць перад сабой пэўныя мэты і імкнецца іх дасягнуць. Акрамя гэтага, кожны вучань марыць атрымаць добрую адукацыю і стаць прафесіяналам, магчыма, сваёй дзіцячай мары. Інтэрактыўная прафесійная пляцоўка “Маршруты прафесійнай адукацыі Міншчыны” сабрала вучняў у суботні дзень, каб здзейсніць віртуальную экскурсію ў Уздзенскі коледж. Дзеці даведаліся па якіх спецыяльнасцях рыхтуюць у каледжы. Трэба адзначыць,  што ўсё ў руках студэнта: як адносішся да вучобы – такі і вынік. Яркім прыкладам з’яўляецца былая выпускніца школы, а ўжо і каледжа –  Клепча Ганна, якая неаднаразова прымала ўдзел у розных конкурсах прафесійнага майстэрства і годна іх прадстаўляла.Так яна заваявала “срэбра” у абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу “Кандытарскае мастацтва – 2022” . Ёсць на каго раўняцца і памятаць “Любую справу рабі якасна, а інакш – не трэба”.

 

свернуть

«Время вежливости»

13.04.2024

Знание вежливых слов ученики начальных классов проверили 13 апреля в шестой школьный день с помощью познавательной игры «Время вежливости». Ребята путешествовали по станциям и выполняли задания: учились правильно употреблять вежливые слова, знакомились с пословицами и поговорками о вежливости, играли в игры, находили решение и выход из ситуаций при помощи добрых поступков и вежливых слов. А в конце путешествия ребятам был дан совет - не стесняться быть добрыми и вежливыми. И помнить, что добрые слова непременно должны сочетаться с добрыми поступками.

свернуть

СЛАВУТЫЯ МЯСЦІНЫ УЗДЗЕНШЧЫНЫ

06.04.2024

У суботні дзень 6 красавіка навучэнцы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні-віктарыне “Славутыя мясціны Уздзеншчыны”. У ходзе мерапрыемства рабяты выбіралі “Топ-5” культурных, гістарычных і прыродных адметнасцей Уздзенскага раёна, знаёміліся з іх апісаннем, падбіралі патрэбныя назвы да кожнага краязнаўчага фотаздымка. Цікавымі і займальнымі былі пытанні віктарыны пра валуны Каменскія, парк Грабоўскіх з веймутавымі соснамі, сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў, царкву Святых Пятра і Паўла і іншыя славутасці Уздзеншчыны.

Гульня -віктарына была складзена на аснове брашуры, якую рыхтавалі навучэнцы школы для рэспубліканскага конкурса “Пазнай свой край”.

свернуть

Моя семья - моё богатство

23.03.2024

23 марта очередной шестой школьный день собрал учащихся школы накануне весенних каникул, чтобы поговорить об оздоровлении, отдыхе и, самое главное, о безопасности. Потом было время игры и познания, где ребята приняли участие в викторине "Моя семья - моё богатство". Завершилось мероприятие рассказом о семье каждого.
Весёлых, интересных, задорных каникул вам, ребята!

свернуть

ПАЗНАЙ БЕЛАРУСЬ!

02.03.2024

У суботні дзень 2 сакавіка 2024 года ў школе была праведзена пазнавальная гульня “Пазнай Беларусь”.  У ёй прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў, а таксама некаторыя пачаткоўцы. Дзве каманды гульцоў спаборнічалі ў веданні беларускіх традыцый, прыроды Радзімы, гістарычных падзей, прозвішч знакамітых людзей Айчыны. Асаблівая ўвага была нададзена помнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія ўзведзены на нашай зямлі. Школьнікі набылі шмат новых ведаў пра сваю родную Беларусь.

свернуть

Дзіцячая мара ці наведванне цыркавога прадстаўлення

17.02.2024

Напэўна, у многіх дарослых, наведванне цырка – гэта магчымасць на некалькі гадзін акунуцца ў дзіцячыя гады: гады радасці і бесклапотнасці. Ды гэта ж была мара кожнага: пабываць у цырку!

І вось, 17 лютага, навучэнцы пачатковай школы нашай установы адукацыі наведалі юбілейную праграму, прысвечаную 65-годдзю Беларускага дзяржаўнага цырка «Магія фантанаў». Гэта было дзіўнае феерычнае воднае шоу!

Мы захапляліся гіганцкімі фантанамі танцуючай вады, выдатнымі лазернымі інсталяцыямі дажджу і вадаспаду пад купалам цырка! Зачараваў усіх цудоўны нумар паветраных гімнастаў «Двое пад парасонам» падчас дажджу. Уразілі матросы на караблі з нумарам «Акрабаты на батуце».

Вядома ж, не абышлося без усімі любімых дрэсіраваных мядзведзяў. Цешылі нас таксама рухавыя малпачкі, марскія коцікі і папугаі. І, безумоўна, атмасферу радасці і весялосці падтрымліваў на працягу ўсяго прадстаўлення чароўны клоун.

Падчас антракту рабяты змаглі сабе выбраць падарунак да спадобы: нехта набыў цацкі, а хтосьці зрабіў аквагрым.

Цыркавое свята здзівіла і вялікіх, і маленькіх гледачоў.

І.П.Рамановіч – арганізатар экскурсіі

свернуть

Квэст-гульня  “Сцяжынкамі прыгожага”

10.02.2024

У жыцці не ўсё гладка. Акрамя святаў, поспехаў і добрых дзён бываюць нейкія адмоўныя падзеі.   Часам здаецца, што «так цяжка будзе заўсёды, і ніколі не скончыцца гэты кашмар» і няма ніякай надзеі", але ... Жыццё – гэта найвышэйшая каштоўнасць. Пакуль мы жывыя, усё можна выправіць і пераадолець. У гэтым пераканаліся рабяты, якія ўдзельнічалі ў суботні школьны дзень у  квэст-гульні «Сцяжынкамі прыгожага», накіраваным на прафілактыку суіцыдальных паводзін, фарміраванне пазітыўных жыццёвых мэтаў. Квэст уключаў у сябе прапаганду жыццесцвярджальных прынцыпаў, навучанне прыёмам зняцця псіхаэмацыйнай напругі, павышэння самаацэнкі, фарміраванне ўпэўненых паводзін.

свернуть

ЭТНАГРАФІЧНАЕ ЛАТО

27.01.2024

За многія стагоддзі свайго існавання беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, якая была ўвасоблена ў народным жыллі, бытавых рэчах, нацыянальным адзенні, узорных тканінах, разнастайных прамысловых вырабах, духоўных традыцыях, звычаях, абрадах і інш. Спазнаваць сваю спадчыну трэба кожнаму з нас. А дапамагло усяму гэтаму этнаграфічнае лато “З хатняга куфэрка”, якое  было праведзена ў школьным музеі ў суботні дзень 27 тудзеня 2024 года. Гульня дазволіла пашырыць межы ведаў навучэнцаў пра мінулае жыццё беларускага народа.

Рабяты па чарзе цягнулі карткі з надпісамі розных прылад працы, адзення, хатніх рэчаў і інш., каб хутчэй запоўніць 16 малюнкаў свайго гульнёвага поля. Напрыканцы гульні, яны паспрабавалі знайсці некаторыя прылады свайго гульнёвага поля ў этнаграфічным аддзеле музея “Беларуская хатка”. Гэта былі чыгункі, ручнікі, прасы, ступы, лапці, фартухі, качалкі, верацяно, калаўрот, маслабойка і многае іншае.

Пераможцамі гульні, якія першымі запоўнілі сваю картку, сталі Ліпай Мацвей і Ліпай Давід. Усе рабяты атрымалі за актыўны ўдзел у мерапрыемстве салодкія прызы і выказалі жаданне пагуляць у лато яшчэ раз, каб больш даведацца, як жылі іх прабабулі ў мінулым, чым карысталіся ў гаспадарцы, які вялі лад жыцця.

свернуть

Свет пачынаецца з сям’і

27.01.2024

Чарговы школьны дзень сабраў 27 студзеня пачаткоўцаў установы адукацыі на выхаваўчы занятак “Свет пачынаецца з сям’і”.

Школьнікі на адным дыханні слухалі казку пра Месяц і Зорачку.

«… Луна, не говоря больше ни слова, махнула рукавом золотого одеяния, и в тот же миг на небе засияли тысячи новых звёзд, которые мигали своим неповторимым мерцающим светом маленькой звёздочке, как будто говорили: «Мы рядом, мы здесь, дорогая, мы теперь – одна Семья!»

Пасля разважалі, абмяркоўвалі пачутае, даведаліся шмат новага і цікавага. Кожны стараўся паведаць пра традыцыі сваёй сям’і пасля прагляду прэзентацыі “Сямейныя традыцыі”. Усе прыйшлі да высновы, што сям’я – маленькая радзіма, маленькі свет, які заўсёды побач. Калі побач родныя людзі, то любая бяда ўжо не здаецца страшнай, любыя перашкоды не здаюцца непераадольнымі.

свернуть

КАБ ЛЮБІЦЬ БЕЛАРУСЬ НАШУ МІЛУЮ

20.01.2024

Конкурсная праграма для навучэнцаў 5-9 класаў з такой назвай прайшла ў суботні дзень 20 студзеня 2024 года згодна плана работы школьнага літаратурнага музея.

Кіраўнік музея Людміла Мікалаеўна пачала яе такімі словамі: “Зрэж дрэва і лісточкі скруцяцца, счарнеюць, ссохнуць. Сарві кветку яна завяне і страціць сваю прыгажосць. Так і чалавек: забудзе сваіх продкаў, не будзе памятаць пра традыцыі, культуру асуджаны на духоўную беднасць, шэрасць і аднастайнасць. Таму нам усім, сябры, неабходна часцей звяртацца да сваёй гісторыі, сваёй культуры. Памятаць наша мінулае”.

Конкурс праходзіў па чатырох намінацыях – фальклор, этнаграфія, спадчына і традыцыі. Дзве каманды “Беларусы” і “Родзічы” праявілі сябе ў веданні сваёй малой і вялікай радзімы. Яны з цікавасцю слухалі заданні вядучай, абмяркоўвалі іх у камандах і давалі шмат правільных адказаў.

Рабяты праявілі сваю эрудыцыю, творчасць і ўменне працаваць у камандзе. Лепшыя знаўцы беларускіх традыцый напрыканцы гульні атрымалі салодкія ўзнагароды.

 

свернуть

Выбар прафесіі - выбар будучыні

20.01.2024

“Выбар прафесіі - выбар будучыні”.  Пад такім дэвізам адбылася гульня-віктарына  ў шосты школьны дзень сярод навучэнуцаў дзяржаўнай установы адукацыіі. Праца дапамагае раскрыць чалавеку сваю асобу, здольнасці і стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй Радзімы. У свеце ёсць тысячы прафесій, але ў пошуку свайго прызначэння, дзецям дапамагаюць мерапрыемствы такого фармату.

свернуть

ИНТЕРНЕТ. ТЕРРИТОРИЯ БЕЗОПАСНОСТИ

13.01.2024

В субботний день 13 января для старшеклассников школы был проведён информационный час, посвящённый безопасному поведению в сети интернет. Ребята узнали, что к созданию интернета человечество шло долгие годы, изобретая новые и новые средства связи: изобретение телеграфа; первый атлантический кабель для связи между континентами; изобретение телефона. Но технологии развивались стремительно. И в настоящее время существует множество рисков, которые делают наше пребывание в интернете не таким уж безопасным. Это и вредоносные программы, и кибермошенничество, и опасности в социальных сетях, и многое другое. В ходе занятия ребята повторили правила безопасности при работе в сети интернета, а также получили памятки, которые помогут эти правила помнить, чтобы стать грамотными потребителями цифровой эпохи.

свернуть

“Маршруты прафесійнай адукацыі Міншчыны”

25.11.2023

Інтэрактыўная пляцоўка “Маршруты прафесійнай адукацыі Міншчыны” сабрала не толькі вучняў пачатковых класаў, але і дзевяцікласнікаў. У займальнай гульнёвай форме  вучні адправіліся ў падарожжа па навучальных установах г.Мінска. “Завіталі” ў Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж і Мінскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту імя Я.П.Юшкевіча.

На працягу гульні вучні ўспаміналі прыказкі, ў якіх сустракаюцца прафесіі, разгадвалі рэбусы і загадкі. Парадаваў і адначасова павесяліў конкурс “Пантаміма” (адгадай прафесію). Вучні зачытвалі павучальныя прытчы і разам абмяркоўвалі. І яшчэ раз прыйшлі да высновы: “Не месца красіць чалавека, а чалавек – месца. Дрэнных прафесій не бывае. Ёсць абыякавыя адносіны да працы. Каб так не здарылася: выбірайце прафесію па душы.”

свернуть

ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ

18.11.2023

У канцы першай чвэрці вучні нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага турніра “Пазнай свой край”, дзе сталі пераможцамі ў раёне. Вельмі хутка яны прымуць удзел у абласным этапе турніра. 9-класнікі стварылі брашуру “Топ-5 адметнасцей Уздзенскгаа раёна”. У суботні дзень 18 лістапада 2023 года Яна Якуць расказала навучэнцам школы пра 15 гістарычных, культурных і прыродных аб’ектаў Уздзеншчыны, якія былі змешчаны ў брашуру. Сярод іх былая сядзіба Наркевіча-Ёдкі, парк Перамогі, царква Пятра і Паўла, Палац культуры, валуны Каменскія, Лашанскае вадасховішча і іншыя.

Кіраўнік музея Тоўстая Людміла Мікалаеўна правяла музейны занятак такой жа тэматыкі ў аддзеле школьнага музея “Беларуская хатка”. Расказала школьнікам пра жыццё беларусаў у мінулыя гады, паказала розныя прылады працы, якімі карысталіся беларусы каля сотні гадоў назад, навучыла некаторымі з іх карыстацца.

свернуть

28.10.2023

В шестой школьный день 28 октября в классе собрались две команды, чтобы составить  разноцветное меню для папы. Дети из предложенных блюд выбирали полезные и сервировали стол для папы.  Во время работы не забыли поговорить о профессии повар и вспомнили, как правильно сервировать стол.

свернуть

Прафарыентацыйная сустрэча з бібліятэкарам Зенькавіцкай сельскай бібліятэкі “Прафесія – бібліятэкар”

21.10.2023

На жаль, з-за дажджлівага надвор’я вучні не змаглі наведаць сельскую бібліятэку, па-гэтаму Галіна Іванаўна сама завітала да нас у школу. Бібліятэкар паведаміла, што яе прафесія вельмі цікавая. У сваёй працы парой прыходзіцца быць і настаўнікам, і ўрачом, і экспертам па розных пытаннях. І самае важнае – у прафесіі ёсць пачуццё гаспадара інтэлектуальнай спадчыны лепшых розумаў чалавечнасці: пісьменнікаў, вучоных, музыкантаў, мастакоў.

Як заўсёды бібліятэкар прыйшла не з пустымі рукамі. Кожнаму вучню падабрала творы па густу і не толькі.

свернуть

УСЕ КВЕТКІ ДЛЯ ЛЮБАЙ МАТУЛІ!

14.10.2023

   14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца два святы – Пакровы Прасвятой Багародзіцы і Дзень маці. Таму ў суботні школьны дзень вучні 5–9 класаў прынялі ўдзел адразу ў двух мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму дню. Спачатку рабяты спаборнічалі паміж сабой у турніры-віктарыне “Рознакаляровае меню для матулі”, адказвалі на цікавыя пытанні, удзельнічалі ў конкурсах. Напрыканцы турніра выхаванцы падрыхтавалі для мамачак кошыкі са смачнымі яблыкамі і невялікія стракатыя букецікі кветак. Затым разам з педагогамі адправіліся на вуліцы аграгарадка Зенькавічы з мэтай правядзення акцыі “Першае слова – мама”. У ходзе акцыі дзеці віншавалі са святам усіх жанчын, якіх сустракалі на сваім шляху, дарылі ім кветкі, частавалі смачнымі восеньскімі яблыкамі. Мамы былі вельмі рады такой цёплай сустрэчы з рабятамі, дзякавалі ім за ўвагу і падараваны настрой на цэлы дзень.

свернуть

«Исторический калейдоскоп» и «Изучаем закон о правах»

07.10.2023

Субботний день 7 октября 2023 года выдался очень насыщенным для учащихся 9 класса.

В этот день ребята посетили час спорта и здоровья, поработали на пришкольном участке, а также приняли участие в своей игре «Исторический калейдоскоп». Гостями девятиклассников стали выпускницы школы прошлого года – Ангелина и Алина Соловей, которые с удовольствием вместе с 9 классом вспомнили уроки всемирной истории и истории Беларуси. Вопросы были разнообразными: про замки Беларуси и исторические личности, знаменитые места и особенности природы Родины. Победу одержали Соловей Ангелина и Якуць Яна.

В заключение субботнего дня классный руководитель рассказала ребятам об особенностях сдачи выпускных экзаменов за курс базовой школы, дала рекомендации к их подготовке, а также несколько советов по выбору своей будущей профессии.

7 октября в шестой школьный день для младших школьников прошла игра «Изучаем закон о правах». В ходе игры учащиеся получили представление о Конвенции как о документе, защищающем их права. Ребята обсуждали жизненные ситуации, в которые попадают знакомые сказочные и литературные герои, чьи права оказались нарушенными с точки зрения Декларации о защите прав детей. Все дети были активны.

свернуть

МИНУТКИ ТВОРЧЕСТВА

30.09.2023

30 сентября 2023 года учащиеся 4 – 6 классов в субботний день с удовольствием занимались творчеством, пробуя изготовить красивую открытку для любимого учителя. «Минутки творчества» были потрачены не напрасно: ребята сами не ожидали, что получатся такие красивые букеты.

свернуть

“Па старонках ваеннага сямейнага альбома”

23.09.2023

23 верасня ў кабінеце гісторыі была арганізавана выстава-дасье “Па старонках ваеннага сямейнага альбома”, дзе вучні разглядалі альбом удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзяліліся ўражаннямі, расказвалі пра сваіх прадзедаў.

свернуть

«Школиада»

16.09.2023

16 сентября 2023 года на школьном стадионе прошёл первый этап республиканских соревнований среди детей и подростков «Школиада». Ребята соревновались в четырёх видах легкой атлетики: бег 60м, прыжках в длину с разбега, метании мяча и бег 800м для мальчиков и 500м для девочек. Среди мальчиков победу одержал Черноус Алексей, у девочек победила Дайнеко Коровина.

свернуть

«Мы - будущие олимпийцы!»

09.09.2022

День здоровья, посвящённый началу учебного года «Мы - будущие олимпийцы!» В программе: для учащихся 1-4 игровая программа «Веселые олимпийские игры», для уч-ся 5-9 кл турнир по мини-футболу.

свернуть