РУС БЕЛ ENG

Нараджэнне хлеба або экскурсія ў КУП “Мінскхлебпрам” хлебазавода №6 г.Мінска

26.03.2024

У першы дзень вясновых канікул навучэнцы 2,4 класаў здзейснілі найцікавейшую экскурсію на харчовую вытворчасць. Вучні наведалі КУП “Мінскхлебпрам” хлебазавод №6, дзе пазнаёміліся з “нараджэннем хлеба” на свае вочы. У пачатку экскурсіі была праведзена гутарка з рабятамі аб з’яўленні хлеба ў жыцці чалавека. Навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі і рэбусы, шукалі хлебабулачныя вырабы ў казках, успаміналі прыказкі пра хлеб. А затым мы надзелі каўпакі і халаты і адправіліся ў духмяныя цэхі. Дарэчы, толькі мы ўвайшлі ў будынак, тут жа пачуліся воклічы рабят: “Гэта самая лепшая экскурсія!” Гэты незабыўны пах хлеба захапіў усіх у чароўны палон. У цахах мы ўбачылі вялізныя машыны, якія замешвалі цеста, фармавалі яго і выпякалі ў печах. Мы даведаліся, што ў Мінску працуюць 6 хлебазаводаў і кожны спецыялізуецца на сваёй прадукцыі. Напрыклад, аўсянае пячэнне - гэта вытворчасць хлебазавода № 6. Нас частавалі цёплым духмяным хлебам і аўсяным пячэннем. І ўсе елі з задавальненнем прадукт, які ніколі не прыядаецца! Затым нас запрасілі ў дэгустацыйную залу, дзе прапанавалі пакаштаваць хлебабулачныя вырабы: кексы, пернікі, зефір і пірожныя. А колькі было прыемных эмоцый і слоў падзякі, калі дзеці атрымалі падарункі - смачную свежую прадукцыю прадпрыемства!

Арганізатар экскурсіі – І.П.Рамановіч