Навука і інавацыі – сучаснасць і будучыня нашай эканомікі
26 студзеня 2023 г. ва ўстанове адукацыі для вучняў 8-9 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” прайшла інфармацыйная гадзіна “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – сучаснасць і будучыня нашай эканомікі” (дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці).
Ганаровымі госцямі на мерапрыемстве сталі загадчык Зенькавіцкай сельскай бібліятэкі Астравух Г.І., дырэктар сельскага дома культуры Герасімовіч Л.П., якія ў сваім выступленні адзначылі, што Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў з высокім узроўнем навукова-тэхнічнага развіцця. За гады незалежнасці навуковы патэнцыял краіны не толькі захаваны, але і істотна прымножаны.
Беларуская навука – гэта сістэма ўзаемадзейнічання арганізацый, якія праводзяць даследаванні і распрацоўкі па шырокаму спектру напрамкаў атрымання і прымянення найноўшых ведаў, якія адказваюць перадавым межам сусветнага навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ключавыя навуковыя сектары прадстаўлены акадэмічнай, універсітэцкай, галіновай і карпаратыўнай навукай.
Навучэнцамі падчас Школы Актыўнага Грамадзяніна было адзначана, што арганізацыю навукі, навуковых даследаванняў і распрацовак, атэстацыю навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі і інавацыйнае развіццё забяспечваюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАН Беларусі), Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (ВАК).
У апошні час структура НАН Беларусі значна ўдасканалена: створаны новыя тыпы арганізацый (навукова-практычныя цэнтры і аб’яднанні). Акадэмія навук стала базавай арганізацыяй Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, якая ўключае 15 акадэмій навук шэрагу постсавецкіх і іншых краін, і актыўна развівае міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на аснове дагавораў і пагадненняў з найбуйнейшымі навуковымі цэнтрамі свету.
Далей удзельнікі пазнаёміліся з навукоўцамі, якія ўнеслі значны ўклад у сусветную навуку (Павел Сухі, Міхаіл Высоцкі, Жарэс Алфёраў).
Падводзячы вынікі сустрэчы, было адзначана, што ў мэтах падтрымкі таленавітай моладзі спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў штогод заахвочваецца больш за 2 тыс.навучэнцаў, студэнтаў, курсантаў і педагагічных работнікаў, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адоранай моладзі. Лепшым інтэлектуальным і творчым аб’яднанням навучэнцаў і студэнтаў, якія заваявалі грамадскае прызнанне, маюць перспектыўныя распрацоўкі, дасягненні, аказваецца са спецыяльнага фонду фінансавая падтрымка. А студэнтам, якія ўдзельнічаюць у навукова-даследчай дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі, прызначаецца Стыпендыя Прэзідэнта Беларусі пры ўмове, што яны вучацца на 9 і 10 балаў.